• Як беларуская моладзь адчувае сябе ўнутры краіны і з якімі праблемамі сутыкаецца?
    Feb 8 2026
    Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" правёў маштабнае сацыялагічнае даследаванне становішча беларускай моладзі ўнутры краіны. Гэта ўжо трэцяя хваля маніторынгу, якая дапамагае зразумець: чым жывуць маладыя людзі сёння і што для іх важней — асабісты камфорт ці грамадскія змены?

    У Сейме Літвы праходзіць выстава журналісткі беларускага незалежнага тэлебачання “Белсат” і мастачкі Ганны Русінавай пад назвай "Сіла духу, надзея і вера".

    Вядучы Глеб Анікевіч.
    Mehr anzeigen Weniger anzeigen
    30 Min.
  • Размова з Паўлам Севярынцам: як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі?
    Jan 25 2026
    У Вільні прайшла вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам. Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Якім быў для яго гэты месяц? Якія планы на будучыню і як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі?

    У Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адкрылася выстава „1926. Выстава пра будучыню“.

    Вядоўца перадачы Глеб Анікевіч.
    Mehr anzeigen Weniger anzeigen
    30 Min.
  • Крах саюзніка: чаму затрыманне Мадура стала асабістай праблемай Лукашэнкі?
    Jan 11 2026
    Чаму лёс венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура выклікаў такую хваравітую рэакцыю ў беларускіх уладаў і што менавіта напалохала афіцыйны Менск? Як затрыманне Мадура паўплывае на далейшыя адносіны паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі? Ці стане гэты прэцэдэнт новым інструментам ціску Вашынгтона на іншыя аўтакратыі? Усе гэтыя пытанні мы абмяркуем з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.
    Акрамя таго, закранем і ўнутраную сітуацыю: падвядзем сумныя вынікі 2025 года ў маштабах рэпрэсій. Праваабаронца цэнтра «Вясна» Анастасія Васільчук распавядзе пра палітычныя прысуды ў Беларусі.
    Вяд. Глеб Анікевіч.
    Mehr anzeigen Weniger anzeigen
    30 Min.